|
Всі мови All languages |
Українська бібліотека Джерело |
Гостьова книга Guest book |
«Каменярі» Івана Франка
|
|
Я дзіуны бачыў сон. Перада мной нібыта Ў пустэльнай дзікасці бязмежнае плато, І я, сталёвым ланцугом абвіты, Стаю пад скальнай стромаю з граніту, А далей тысячы такіх, як я, братоў. Чало ва ўсіх журбой жыцця ўзарана, І ў кожнага ў вачах гарыць любові жар, І на руках ва ўсіх гадзюкамі кайданы, І плечы кожнага дадолу пазгінаны, Бо нейкі страшны ўсіх гняце цяжар. Ў руках у кожнага цяжкі жалезны молат, І зверху — кліч да нас, пярунам над зямлёй: «Дзяўбще гэты ўцёс! Няхай спякота й холад Не спыняць вас! Выносьце працу, смагу й голад, Бо вам прызначана скрышыць удруз скаллё». І ўсе мы, як адзін, узнеслі ўгору рукі, І безліч молатаў аб камень загуло, І пырскалі ў бакі мільёны камянюкаў, Бо з сілай роспачы і з сілай нашай мукі Раз по раз мы дзяўблі ў каменнае чало. Як вадаспаду рык, як кроў і гром навалы, Так молаты грымелі раз у раз. Па пядзі пядзь абшар мы здабывалі, Хоць не аднога нас глыжы каменавалі,— Мы йшлі далей. І што спыніла б нас? І кожны ведаў з нас, што славы нам не будзе, Ні памяці за кроў, як збурыцца гара, Што аж тады дарогай гэтай пойдуць людзі, Як мы праб'ем яе, сваім жыццём абудзім, І косткі нашы тут ператварацца ў прах. Ды й не прасілі мы ў людзей славутай долі, Бо кроў герояў ў сэрцы нашым не гарыць. Не, путы мы сваёй абралі добрай воляй, Нявольнікі, рабы адной адзінай волі, І поступу людзей — хіба каменяры. І усё ж мы верылі, што гэтымі рукамі Раструшчым мы граніт адвечных мёртвых стром, Што ўласнаю крывёй і ўласнымі касцямі Ў граніце шлях змуруем, і за намі Ў свет прыйдзе новы дзень і новае дабро. І ведалі, што там, у дальнім нейкім свеце, Які мы кінулі для катаргі сваёй, За намі слёзы льюць матулі, жонкі й дзеці, Што ворагі й сябры клянуць па ўсім сусвеце І нас, і наш намер, і наш няроўны бой. Мы гэта ведалі. Душа не раз балела, І сэрца рвалася, і грудзі жаль сціскаў. Ды не спынілі нас ні жаль, ні мукі цела, Ні брэх каменявержцаў ашалелых, А молата ніхто з рукі не выпускаў. Мы йдзем. Святая думка нас яднае У грамаду адну, а молаты ў руках. Хай праклінаюць нас, хай свет нас забывае! Мы — камнебойцы. Праўдзе мы шляхі раўняем, І прыйдзе шчасце ўсіх па нашых касцяках. |
Переклад білоруською мовою, виконаний В. С. Короткевичем спеціально для цього видання. Друкується вперше.
Подається за автографом.
Короткевич Володимир Семенович (народився 1930 р.) — білоруський радянський поет, прозаїк, кінодраматург. Закінчив філологічний факультет Київського державного університету.
Якщо ви помітили помилки, або маєте зауваження пишіть на адресу
ukrlib@narod.ru,
або залиште повідомлення у
гостьовій книзі
(c) Видавництво «Наукова думка», упорядкування, примітки